ЗША праінфармавалі Украіну пра перамовы ў Расіі. 25 жніўня ў Маскву прылятаў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. Вядома пра яго сустрэчу з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным.
Зяленскі падкрэсліў, што амерыканскі бок выкарыстаў на перамовах «неабходную танальнасць».
«Сёння мы атрымалі інфармацыю ад амерыканскага боку пра сустрэчы ў Маскве, якія адбыліся на днях. Там прайшоў шэраг сустрэч. І мы гаварылі напярэдадні, мы гаварылі і цяпер з амерыканскім бокам. Я дзякую за інфармацыю і за неабходную танальнасць размовы з Расіяй.
Мы цэнім узгодненасць крокаў і тое, што Амерыка прасоўвае цалкам рэалістычнае бачанне таго, што трэба рабіць і што павінна быць зроблена. Расія павінна скончыць сваю вайну, неабходна стварыць усе ўмовы, каб гэта адбылося», — заявіў Зяленскі ў відэазвароце 28 жніўня.
