Лукашэнка заявіў пра «агульную праблему» на поўдні Беларусі і захадзе Расіі

Навіны
Фото: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра наяўнасць «агульнай праблемы» на поўдні Беларусі і захадзе Расійскай Федэрацыі. На сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным ён выказаў упэўненасць, што яе ўдасца вырашыць.

«На перспектыву пагаворым пра нашу агульную праблему, якую нам даводзіцца вырашаць на поўдні Беларусі і на захадзе Расійскай Федэрацыі. Сапраўды – праблема. Але мы яе вырашым. Мы яе вырашым, як бы камусьці гэтага ні хацелася, – заявіў ён. – А як каму хочацца, не хочацца, – мы гэтыя хацелкі з вамі ўжо раскусілі і вельмі добра разумеем, што адбываецца вакол нас».

“Таму жадаю нам (таму што ўсе пытанні разам даводзіцца вырашаць), каб мы спраўляліся з гэтымі праблемамі. Але мы з імі справімся”, – дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, заўтра ў Лукашэнкі запланаваны перамовы з Уладзімірам Пуціным.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.