Беларускія прадпрыемствы ў ліпені прынялі на працу больш людзей, чым звольнілі. Пры гэтым баланс па выніках сямі месяцаў усё яшчэ складваецца на карысць звальненняў. На гэта ўказваюць даныя Белстата. У справаздачу не ўключаюцца звесткі аб мікра- і малых прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці.
Усяго ў ліпені былі прынятыя на працу 94,1 тыс. чалавек, а звольненыя — 91 тыс. Колькасць прынятых на працу перавысіла колькасць звольненых на 3093 чалавекі.
Колькасць працаўладкаванняў у параўнанні з ліпенем 2025 года вырасла на 6,7%, а звальненняў — на 9,5%.
Па выніках студзеня — ліпеня беларускія прадпрыемствы прынялі на працу 438,3 тыс. чалавек, а звольнілі 467,2 тыс. Баланс склаўся на карысць звальненняў. Іх было на 28,9 тыс. больш.
У студзені — ліпені колькасць працаўладкаванняў вырасла на 5,7%, а звальненняў — на 7,9%.
У ліпені баланс на карысць звальненняў склаўся ў інфармацыі і сувязі (-1252), ахове здароўя (-2443), адукацыі (-3181).
Баланс на карысць працаўладкаванняў у ліпені склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (+5996), апрацоўчай прамысловасці (+32), у будаўніцтве (+1980), гандлі (+270), транспарце і лагістыцы (+6), дзяржкіраванні (+263).
Па выніках сямі месяцаў звальнялі больш, чым прымалі на працу, у апрацоўчай прамысловасці (-9939), ахове здароўя (-7507), транспарце і лагістыцы (-5105), інфармацыі і сувязі (-1305) гандлі (-1582), адукацыі (-15527).
У студзені — ліпені баланс на карысць працаўладкаванняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (+8403), будаўніцтве (+5814), дзяржкіраванні (+136).
