Святлана Ціханоўская у Дзень памяці абаронцаў Украіны апублікавала пост у X, у якім нагадала пра беларусаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі.
“Сёння — Дзень памяці загінулых абаронцаў Украіны. Мы ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны, у тым ліку беларусаў, якія змагаліся і загінулі, абараняючы яе. Мы абавязаныя ім будучыняй, у якой Украіна атрымае перамогу, а Беларусь нарэшце здабудзе свабоду”, – заявіла лідар дэмсіл.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
