Reform.news

Расія забараніла пастаўкі з аднаго беларускага прадпрыемства

Рэдакцыя Reform.news · 28 жніўня 2026, 21:39

https://reform.news/be/rasija-zabaranila-pasta-ki-z-adnago-belaruskaga-pradpryemstva/

Расія часова абмежавала пастаўкі з прадпрыемства «КОСКРО». У тушцы качаняці паўторна знайшлі лістэрыі. Забарона дзейнічае з 30 жніўня, паведамляе Рассельгаснагляд.

Таксама Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні да трох прадпрыемстваў:

  • ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» – з-за бактэрый групы кішэчнай палачкі (БГКП) у ялавічыне,
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод» – з-за БГКП у сухім малацэ,
  • ТАА «Марская гавань» – з-за лістэрый у рыбнай прадукцыі.
Рэклама

Пакінуць адказ