Памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў назваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву неафіцыйным і анансаваў нефармальную сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі пасля перамоў. Прэс-служба Лукашэнкі раней заяўляла, што ён адправіўся ў Расію з рабочым візітам.
«У гэтыя дні ў Маскве з неафіцыйным візітам знаходзіцца прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Заўтра, у суботу, плануюцца яго перамовы з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным. Пасля перамоў лідары паразмаўляюць у нефармальнай абстаноўцы», — заявіў Ушакоў (цытата паводле ТАСС).
Нагадаем, Лукашэнка прыбыў у Расію ўчора, 27 жніўня. Сёння ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
