Reform.news

Беларуская чыгунка адправіла за месяц шэсць цягнікоў “Славянскі караван” ва Узбекістан

Рэдакцыя Reform.news · 29 жніўня 2026, 09:20

https://reform.news/be/belaruskaja-chygunka-adpravila-za-mesjac-shjesc-cjagniko-slavjanski-karavan-va-uzbekistan/

Беларуская чыгунка за месяц з пачатку праекта “Славянскі караван” адправіла ўжо шэсць скразных цягнікоў ва Узбекістан. Імі дастаўлена больш за 24 тыс. т беларускіх экспартных грузаў.

Маршрут цягніка праходзіць праз Расію і Казахстан. Ён фарміруецца на станцыі Орша-Усходняя, адкуль зборныя саставы з прадукцыяй дрэваапрацоўкі і харчовай прамысловасці, нафтапрадуктамі і хімікатамі ідуць на грузавую станцыю Чукурсай у межах Ташкента, затым грузы размяркоўваюцца па розных рэгіёнах Узбекістана.

Пакуль Беларуская чыгунка адпраўляе цягнікі раз на тыдзень, але разлічвае, што яны будуць адпраўляцца часцей з ростам аб’ёму перавозак.

Рэклама

Пакінуць адказ