Расійская група кампаній “Беспилотные системы” пачала пастаўкі беларускім сілавікам мадэрнізаваных версій беспілотнікаў-разведчыкаў Supercam S350. Яны таксама маюць мабільныя пункты кіравання на базе пікапаў.
«З боку сілавых структур Беларусі цікавасць да прадукцыі маркі Supercam вельмі прыкметная — апроч шматгадовага даверу да нашага флагмана Supercam S350 вялікую цікавасць выклікала яго мадэрнізаваная версія. І пастаўкі Мінску “Суперкамаў” новага пакалення ўжо пачаліся, у тым ліку і версія мабільнага комплексу з пікапам», — цытуе ТАСС прадстаўніка групы.
Сёння ў Мінску адкрылася выстава “Нацыянальная бяспека. Беларусь — 2026”.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!