Расіяніна з манетамі Германскай імперыі затрымалі на мяжы з Беларуссю

Навіны
Фото: ctu.customs.gov.ru

Расіяніна спрабаваў увезці з Расіі ў Беларусь 176 манет Германскай імперыі, але яго затрымалі расійскія мытнікі.

Легкавы аўтамабіль расіяніна спынілі ў раёне населенага пункта Красная Горка Смаленскай вобласці Расіі. Мытнікі знайшлі ў багажніку нумізматычны альбом са 176 манетамі Германскай імперыі. У кіроўцы не было дакументаў, якія дазваляюць вываз манет за межы РФ.

Экспертыза заключыла, што 144 манеты адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў, іх узрост перавышае 100 гадоў, а агульны кошт складае больш за 1 млн расійскіх рублёў (37,4 тысячы беларускіх рублёў), паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне ФТС РФ.

У дачыненні да расіяніна ўзбудзілі крымінальную справу за замах на кантрабанду культурных каштоўнасцяў у буйным памеры. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Расіяніна з манетамі Германскай імперыі затрымалі на мяжы з Беларуссю
Фота: ctu.customs.gov.ru
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны