Рабаўніка калонкі ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі па следзе красовак

Навіны
Фото: sudexpert.gov.by

У вёсцы Рудзянец Буда-Кашалёўскага раёна раскрылі крадзеж дзякуючы адбітку падэшвы. У маі невядомы пранік у сельскі дом і скраў разумную калонку «Яндэкс» і партатыўную музычную акустыку. Уладальнік звярнуўся ў міліцыю.

Падчас агляду месца здарэння эксперт ГКСЭ выявіў у пакоі, дзе знаходзілася скрадзеная маёмасць, след абутку. Было ўстаноўлена кола магчымых падазраваных. У ходзе аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі выйшлі на маладога сельскага жыхара, у якога знайшлі красоўкі з узорам падэшвы, што супадае з выяўленым адбіткам.

Трасалагічная экспертыза пацвердзіла поўную адпаведнасць следу і абутку. Мужчына прызнаў сваю віну і панёс пакаранне, паведамілі у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Рабаўніка калонкі ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі па следзе красовак
Фото: sudexpert.gov.by
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны