Прэм’ер-міністр Японіі распусціла парламент

Прэм’ер-міністр Японіі Санаэ Такаіці распусціла Палату прадстаўнікоў. У краіне адбудуцца датэрміновыя ўсеагульныя выбары. Яны прызначаныя на 8 лютага. Кіраўніца ўрада плануе заручыцца падтрымкай насельніцтва для рэалізацыі сваёй кампаніі.

Такаіці стала кіраўніцай урада ў кастрычніку пасля таго, як перамагла на выбарах лідара кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Папярэдні прэм’ер-міністр Сігеру Ісіба вырашыў сысці ў адстаўку з пасады лідара ЛДП і кіраўніка ўрада пасля няўдалага выступлення партыі на выбарах, калі партыя не змагла атрымаць большасць у парламенце. Варта адзначыць, што выбары, якія прывялі да адстаўкі Ісібы, таксама былі датэрміновымі. Ён ініцыяваў іх, калі стаў прэм’ер-міністрам па выніках выбараў у кіруючай партыі. Яго папярэднік Фуміо Кісіда вырашыў не вылучацца на пасаду кіраўніка ЛДП.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны