Пракуратура абвінавачвае дабрачынны фонд у махлярстве

Навіны
Фото: Генпрокуратура

Гродзенская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб дабрачыннага фонду «Цудо дзецям». Ім інкрымінуецца махлярства ў асабліва буйным памеры.

Паводле версіі пракуратуры, замежныя грамадзяне, з’яўляючыся заснавальнікамі, дырэктарам і намеснікам дырэктара фонду з чэрвеня 2024 года па красавік 2025 года завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры не менш за 390 тыс. рублёў.

“Вядома, што збор грашовых сродкаў, ахвяраванняў, ажыццяўляўся валанцёрамі на цэнтральных вуліцах абласных цэнтраў: Гродна, Брэста, Віцебска і Гомеля.

У кожным абласным цэнтры працавала ад 20 да 50 валанцёраў, якія не ведалі пра злачынныя схемы арганізатараў фонду і крадзеж імі грашовых сродкаў і былі перакананыя, што ўсе ахвяраванні ішлі на дапамогу тым, у каго патрэба, і хворым дзецям. Грашовыя сродкі збіраліся наяўнымі і праз папаўненне разліковага рахунку фонду пры дапамозе банкаўскай карты ахвярадаўцы.

У большасці выпадкаў сабраныя сродкі не ішлі на ажыццяўленне дабрачыннай дапамогі, а траціліся на асабістыя патрэбы падазраваных”, — расказалі ў пракуратуры.

Адзін з падазраваных затрыманы. Астатнія знаходзяцца за мяжой.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.