МАРГ назваў найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі Беларусі

Навіны
Изозбражение - МАРТ

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю склала топ-10 найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі.

Графік пабудаваны ў залежнасці ад долі на спажывецкім рынку, таму становішча сетак не карэлюе з колькасцю іх гандлёвых аб’ектаў.

Лідарамі рынку сталі “Еўраопт”, “Дабраном” і “Санта”.

У МАРГ адзначылі, што за 10 гадоў колькасць гандлёвых аб’ектаў павялічылася амаль на 21%. Пры гэтым лідарам росту стаў горад Мінск — там прырост за 10 гадоў склаў 60%. Найменш дынамічнай аказалася Магілёўская вобласць — усяго плюс 4%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.