Пра сіні дом, вялікую ваду і помнік голым жанчынам: Алена Пятровіч напісала кнігу пра Віцебск

Культура

Кніга лінгвісткі, перакладчыцы Алены Пятровіч «Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска» рыхтуецца ў выдавецтве «Мяне няма».

Гэта кніга пра Віцебск — такі, якім яго памятае аўтарка і ў які (пакуль) не можа вярнуцца.

Пра сіні дом, вялікую ваду і помнік голым жанчынам: Алена Пятровіч напісала кнігу пра Віцебск

«Віцебск мне здаваўся вельмі недаацэненым і як локус, і як герой кнігі, — столькі ўсяго можна пра яго напісаць, а мне траплялася надта мала», — кажа Алена пра тое, чаму напісала гэты тэкст, і ўдакладняе, што кніга не прэтэндуе ні на гістарычнае даследаванне, ні на турыстычны гайд: «Тэксты, сабраныя ў ёй, — маё жыццё, мае дзевяностыя і мой гімн суб’ектыўнасці. Тут будзе толькі пра важнае для мяне як для адной з тысяч жыхарак і жыхароў Віцебска».

Як называць жыхароў Віцебска? Як паўстаў горад? Што знаходзіцца ў доме Напалеона? – на гэтыя пытанні можна  адшукаць адказы ў кнізе. А мясцовым пазнаць лакацыі – бібліятэку Казіка, БДТ-2, Лучоса з Віцьбай і «Віцьбай», «помнік голым жанчынам» і той самы Сіні дом…

Кнігу можна папярэдне замовіць, рассылка плануецца ў лютым 2026 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны