Кніга лінгвісткі, перакладчыцы Алены Пятровіч «Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска» рыхтуецца ў выдавецтве «Мяне няма».
Гэта кніга пра Віцебск — такі, якім яго памятае аўтарка і ў які (пакуль) не можа вярнуцца.

«Віцебск мне здаваўся вельмі недаацэненым і як локус, і як герой кнігі, — столькі ўсяго можна пра яго напісаць, а мне траплялася надта мала», — кажа Алена пра тое, чаму напісала гэты тэкст і удакладняе, што кніга не прэтэндуе ні на гістарычнае даследаванне, ні на турыстычны гайд: «Тэксты, сабраныя ў ёй, — маё жыццё, мае дзевяностыя і мой гімн суб’ектыўнасці. Тут будзе толькі пра важнае для мяне як для адной з тысяч жыхарак і жыхароў Віцебска».
Як называць жыхароў Віцебска? Як паўстаў горад? Што знаходзіцца ў доме Напалеона? — на гэтыя пытанні можна адшукаць адказы ў кнізе. А мясцовым пазнаць лакацыі — бібліятэку Казіка, БДТ-2, Лучоса з Віцьбай і «Віцьбай», «помнік голым жанчынам» і той самы Сіні дом…
Кнігу можна папярэдне замовіць, рассылка плануецца ў лютым 2026 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram