Польскія вайскоўцы зноў паведамілі пра залёт паветраных шароў

Навіны
Иллюстративное фото: podlaski.strazgraniczna.pl

Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы зноў паведамілі пра парушэнне паветранай прасторы краіны метэазондамі. Яно адбылося ў ноч з 3 на 4 лютага. Праўда, у адрозненне ад папярэдніх паведамленняў падобнага кшталту, у ім наўпрост не згадваецца Беларусь, а таксама не ўказваецца напрамак руху аб’ектаў.

«У ноч з 3 на 4 лютага 2026 года вайсковыя радыёлакацыйныя сістэмы зафіксавалі з’яўленне ў польскай паветранай прасторы новых аб’ектаў, падобных да паветраных шароў.

Супрацоўніцтва паміж Узброенымі сіламі Польшчы і службамі дзяржаўнай бяспекі дазваляе гэтым службам аператыўна рэагаваць, у тым ліку шляхам канфіскацыі аб’ектаў і затрымання асоб, падазраваных у падобных інцыдэнтах.

Палёты гэтых аб’ектаў адсочваліся і не ўяўлялі пагрозы для бяспекі паветранага руху або польскіх грамадзян. Узброеныя сілы Польшчы застаюцца ў рэжыме кругласутачнай гатоўнасці для захавання бяспекі паветранай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны