Польскія памежнікі канфіскавалі ў Беластоку кантрабандныя цыгарэты з Беларусі

Навіны
Фото: Straż Granicznа

Польскія памежнікі канфіскавалі ў Беластоку партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт, верагодна, дастаўленых паветраным шляхам з тэрыторыі Беларусі. Затрыманыя грамадзянін Літвы і грамадзянка Польшчы беларускага паходжання.

Як паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы, падчас правядзення мерапрыемстваў у адным з жылых масіваў горада памежнікі заўважылі аўтамабілі, якія раней ужо былі звязаныя з кантрабандай. У машынах канфіскавалі 217 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі на суму каля 224 тыс. злотых.

Падчас ператрусу па месцы жыхарства былі знойдзены іншыя доказы датычнасці да кантрабанды, канфіскавана 30 тыс. злотых.

“Папярэднія даныя паказваюць на тое, што канфіскаваныя тавары былі перапраўлены кантрабандай з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў, і затрыманая жанчына, верагодна, адыграла вядучую ролю ў арганізацыі гэтага злачынства”, — гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманым прад’яўленыя абвінавачанні ў кантрабандзе і па іншых пунктах. Яны арыштаваныя на 3 месяцы.

Польскія памежнікі канфіскавалі ў Беластоку кантрабандныя цыгарэты з Беларусі
Фота: Straż Granicznа
Польскія памежнікі канфіскавалі ў Беластоку кантрабандныя цыгарэты з Беларусі
Фота: Straż Granicznа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.