Перамовы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, распачатыя напярэдадні ў пятніцу, 12 снежня, працягнуліся і ў суботу, 13 снежня, паведамляе яго прэс-служба.
Нагадаем, напярэдадні Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі каманды прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт.
“У нас шмат пытанняў. Свет змяняецца вельмі хутка, з’яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць. А магчыма, і вырашыць некаторыя пытанні”, — сказаў Лукашэнка.
Варта звярнуць увагу, што сёння ў перамовах не ўдзельнічаюць кіраўнік КДБ Іван Церцель і намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт.