Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію працягваецца. Пра гэта паведаміла РИА «Новости» яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, перамовы з Уладзімірам Пуціным сёння запланаваныя «і нават у пашыраным складзе».
Напярэдадні Лукашэнка і Пуцін правялі сустрэчу на Валдаі ў фармаце «сам-насам». У парадку дня перамоў былі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыя сумесных праектаў, а таксама міжнародная тэматыка і сітуацыя ў рэгіёне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!