Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы на пасяджэнні 8-га саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, выказаў надзею на тое, што зможа наведаць Азербайджан у 2028 годзе.
“Спадзяюся, у мяне будзе магчымасць наведаць Азербайджан у 2028 годзе, калі саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці пройдзе ў гэтай краіне”, – сказаў ён, перадае News.am.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прымае ўдзел у саміце па відэасувязі.
Пашынян таксама нагадаў, што Арменія і Азербайджан узаемна падтрымалі кандыдатуры адзін аднаго на правядзенне самітаў Еўрапейскай палітычнай супольнасці. Ён дадаў, што яго першая сустрэча з прэзідэнтам Турцыі таксама адбылася на саміце ЕПС. Сёння ж віцэ-прэзідэнт Турцыі асабіста прысутнічае ў Ерэване.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!