Паляка і расіяніна будуць судзіць за абыход санкцый пры пастаўках тавараў двайнога прызначэння

Польская пракуратура накіравала ў суд абвінаваўчае заключэнне ў дачыненні да грамадзян Расіі і Польшчы. Эдуард К. і Кшыштаф Я. абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася незаконным гандлем таварамі двайнога прызначэння, што маюць стратэгічнае значэнне для нацыянальнай бяспекі.

У 2025 годзе яны арганізавалі пастаўку тавараў двайнога прызначэння і прамысловага абсталявання ў Расію. Тавары былі набыты ў Германіі і дастаўлены ў Польшчу. У далейшым іх мелі намер адправіць у Турцыю, адкуль яны павінны былі трапіць у Расію.

У верасні мінулага года партыя падсанкцыйных тавараў была перахоплена польскімі службамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.