Грамадзянін Украіны стаў фігурантам крымінальнай справы па ч. 2 арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь (“Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наяўных грашовых сродкаў”).
Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, 60-гадовы грамадзянін Украіны накіроўваўся праз мяжу з бацькамі на аўтобусе. Усе трое ў пункце пропуску “Брэст” выбралі зялёны калідор і паведамілі інспектару мытні, што ў кожнага пры сабе не больш за 10 тыс. долараў ЗША.
Бацькі мужчыны сапраўды везлі названыя сумы, а вось у яго адзенні знайшлі 31 тыс. долараў у эквіваленце.
У ДМК нагадваюць, што без дэкларавання праз мяжу можна перамяшчаць не больш за 10 тыс. долараў наяўнымі, а пры правозе без дэкларацыі сумы больш за 30 тыс. долараў пагражае крымінальная адказнасць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
