«Новы час» і БРЦ прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» ў Беларусі

Навіны
КГБ, Минск. Фото: Reform.by

«Новы час» і БРЦ прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» ў Беларусі.

У Беларусі з’явілася чатыры новыя «экстрэмісцкія фарміраванні»: «Цэнтр новых ідэй», «FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA», «Беларускі расследавальніцкі цэнтр», «Новы Час».

«Новы час» прызнаны «экстрэмісцкім» па рашэнні МУС, астатнія — па рашэнні КДБ.

У пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў» МУС указала людзей, якія маюць, на яго думку, дачыненне да груп:

  • «Цэнтр новых ідэй» маюць дачыненне Аляксандра Амбражэйчык, Наталля Вавілонская і Ганна Краўчанка,
  • «FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA» — Аляксей Лукашэвіч і Віктар Якубаў,
  • БРЦ — Станіслаў Івашкевіч, Аляксандр Ярашэвіч, Ганна Шабета, Вольга Альхіменка, Сяргей Чалы, Алена Чарняўская, Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікаўцава, Аліна Янчур, Аляксей Гуліцкі, Лола Бурыёва, Максім Саўчук, Мікалай Давыдчык, Вольга Лойка, Фёдар Паўлючэнка, Іван Прус, Арына Маліноўская, Марына Сабоўска, Алена Прыходзька,
  • «Новы час» — Глеб Рубанаў, Павел Хадзінскі, Сяргей Пульша, Ганна Ермаковіч, Аксана Колб, Дзяніс Івашын, Мікалай Дзядок, Дзмітрый Дзмітрыеў.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.