Нафтавыя каціроўкі апусціліся ніжэй за 88 долараў за барэль

Навіны
Фото: Unsplash.com

Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent сёння апусцілася ніжэй за 88 долараў за барэль. Ф’ючарс таннее на фоне заяў прэзідэнта ЗША пра хуткае падпісанне мемарандума з Іранам. У Тэгеране хоць і не пацвердзілі дасягненне паўнавартаснага пагаднення, але прызналі, што частка тэксту ўзгоднена.

Папярэдні раз нафта каштавала менш за 88 долараў за барэль 17 красавіка.

Амерыканская нафта WTI таксама патаннела да 85,62 долара за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.