Нацбанк скарэктаваў правілы аперацый з электроннымі грашыма

Навіны
Фото: Reform.by

Нацыянальны банк пастановай праўлення №20 ад 26 студзеня ўнёс змены ў Правілы ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. Яны ўступяць у сілу пасля апублікавання пастановы.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацбанка, канкрэтызаваны пытанні ўзаемадзеяння эмітэнта электронных грошай з агентам па іх распаўсюджванні, а таксама агента з трымальнікамі электронных грошай.

“У мэтах зніжэння плацежных рызык прадугледжваецца, што агент, які атрымаў электронныя грошы ад эмітэнта з адтэрміноўкай аплаты, распаўсюджвае трымальнікам электронныя грошы толькі пасля атрымання грашовых сродкаў ад трымальнікаў.

Калі агент загадзя пералічыў эмітэнту грашовыя сродкі за электронныя грошы, якія атрымліваюцца для распаўсюджвання, ён мае права распаўсюджваць трымальнікам электронныя грошы на ўмовах адтэрміноўкі аплаты. Пры гэтым у Правілах устаноўлена гранічная сума (12 базавых велічынь), на якую агент, які не з’яўляецца фінансавай арганізацыяй, можа перадаць трымальніку электронныя грошы на ўмовах адтэрміноўкі аплаты”, – распавялі ў прэс-службе.

Таксама ў пастанове ўдакладняюцца пытанні ўліку аперацый з электроннымі грашыма, налічэння працэнтаў на астатак грашовых сродкаў, што паступілі эмітэнту пры іх эмісіі, узаемадзеяння пастаўшчыкоў электронных грошай пры іх распаўсюджванні з адначасовым пагашэннем, а таксама ўносяцца іншыя змены.

Дагаворы паміж пастаўшчыкамі і карыстальнікамі плацежных паслуг, заключаныя да ўступлення ў сілу пастановы, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з абноўленымі правіламі на працягу трох месяцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны