Нацбанк не плануе пераглядаць стаўку рэфінансавання

Навіны
Фото: Reform.by

Нацбанк не плануе пераглядаць стаўку рэфінансавання. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў. На дадзены момант яна складае 9,75%.

“Стаўку рэфінансавання мы ўсталёўваем, не азіраючыся на кагосьці, зыходзячы з тых умоў, якія складваюцца ў нас у эканоміцы. Што датычыцца непасрэдна стаўкі рэфінансавання, наш прагноз ёсць у Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі. Безумоўна, яе дынаміка і яе рух будуць залежаць ад таго, як будуць складвацца знешнія і ўнутраныя ўмовы. Пакуль на бягучы момант ніякіх планаў па пераглядзе стаўкі рэфінансавання ў нас няма”, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у чацвёртым квартале назіралася дынаміка зніжэння ставак на рынку. Ён адзначыў, што ў Нацбанку таксама прынялі рашэнні па разліковых велічынях стандартнай рызыкі, якія таксама з’яўляюцца інструментам кіравання стаўкамі.

“Мы прынялі рашэнне па разліковых велічынях стандартнай рызыкі, у тым ліку з мэтай пэўнага зніжэння ставак у эканоміцы і перш за ўсё па інструментах, накіраваных на стымуляванне эканамічнага росту. Маецца на ўвазе падтрымка экспарту і падтрымка інвестыцыйных праектаў”, — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны