На сланімчаніна, які скардзіўся на ціск сілавікоў за лайк 2016 года, завялі крымінальную справу

Навіны
Скриншот видео

На жыхара Слоніма, які распавёў пра ціск на сям’ю з-за лайка дзесяцігадовай даўніны, завялі крымінальную справу. У яго жонкі — адміністратыўка за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс.

У Слонімскім РАУС заявілі, што 47-гадовы мужчына ў 2016 годзе паставіў лайк пад прадукцыяй, якая абражае Лукашэнку. Пасля праверкі ў яго і ў яго жонкі знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

«У ходзе далейшай праверкі ў мужчыны была выяўлена падпіска на экстрэмісцкія рэсурсы. Таксама экстрэмісцкая падпіска была выяўлена ў яго 46-гадовай жонкі, якая па выніках праверкі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчына ў цяперашні час з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы», — расказаў прадстаўнік РАУС.

Раней мужчына распавёў, што 5 сакавіка яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт, дзе пагражалі пазбаўленнем працы і прыёмных дзяцей. Муж запісаў некалькі відэаролікаў у TikTok, у якіх распавёў пра тое, што адбываецца, і накіраваўся ў пракуратуру з заявай на дзеянні следчых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.