У Слоніме затрымалі жонку мясцовага жыхара, які публічна расказаў пра ціск сілавікоў на яго сям’ю. УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што праверка выявіла ў жанчыны падпіскі на «забароненыя экстрэмісцкія рэсурсы». Цяпер яна знаходзіцца ў ІЧУ ў чаканні суда па адміністрацыйным артыкуле.
Раней мужчына расказаў, што 5 сакавіка яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт, дзе пагражалі пазбаўленнем працы і прыёмных дзяцей. Муж запісаў некалькі відэаролікаў у TikTok, у якіх расказаў пра тое, што адбываецца, і накіраваўся ў пракуратуру з заявай на дзеянні следчых.
Паводле яго слоў, падставай для пераследу сям’і стаў лайк пад «нядобрай фатаграфіяй прэзідэнта» ў «Аднакласніках», пастаўлены ў 2016 годзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
