Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі адзначыў ролю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў вызваленні палітвязня Анджэя Пачобута. Пра гэта польскі лідар расказаў на брыфінгу ў харвацкім Дуброўніку.
“Анджэй Пачобут ужо знаходзіцца ў Рэчы Паспалітай, вызвалены рэжымам Лукашэнкі. Гэта чалавек, які даказаў, наколькі моцныя польскасць і прыхільнасць каштоўнасцям. Ён заплаціў за гэта высокую цану ў цяжкай турме”, — заявіў Навроцкі. Яго словы прыводзіць прэс-служба Канцылярыі польскага прэзідэнта.
Прэзідэнт нагадаў, што Пачобут быў удастоены Ордэна Белага Арла. “Запрашаю пана Анджэя атрымаць Ордэн Белага Арла пасля завяршэння ўсяго працэсу адаптацыі”, — сказаў ён.
Ён падкрэсліў, што працэс вызвалення Анджэя Пачобута, які быў вельмі працяглым, падышоў да канца. Ён указаў, што гэты працэс быў узмоцнены абмеркаваннем з прэзідэнтам Дональдам Трампам і фактычна пачаўся ў верасні 2025 года.
“Працэс вызвалення быў вельмі доўгім, ён быў узмоцнены маёй размовай з Дональдам Трампам — я звярнуўся з просьбай, каб прэзідэнт ЗША не забыў пра паляка, які знаходзіцца ў беларускай турме”, — дадаў Наўроцкі.
