Пачобут на волі! КДБ Беларусі і Агенцтва разведкі Польшчы здзейснілі абмен затрыманымі па формуле 5 на 5

Галоўнае
Фото: @donaldtusk

У межах абмену затрыманымі ў Польшчу быў вывезены журналіст Анджэй Пачобут. Аперацыю правялі КДБ Беларусі і Агенцтва разведкі Польшчы, паведамляе БелТА.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск асабіста сустрэўся з вызваленымі на мяжы. У сваім блогу ў X ён апублікаваў фота з Пачобутам. Палітвязень трымае ў руцэ беларускі пашпарт.

Паводле паведамлення беларускіх дзяржСМІ, абмен праведзены па формуле 5 на 5. Ён стаў кульмінацыяй “складанага і працяглага перагаворнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні” Лукашэнкі.

“Паводле слоў удзельнікаў абмену, перамовы пачаліся яшчэ ў верасні 2025 года. Адпраўной кропкай да іх арганізацыі стала зварот да Прэзідэнта Беларусі асобных лідараў дружалюбных нам краін. Кіраўніком дзяржавы былі дадзены адпаведныя даручэнні Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка асабіста ўдзельнічаў у абмеркаванні дэталяў абмену ў ходзе двухбаковых кантактаў з нашымі саюзнікамі.

У перыяд закрытых перамоў паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы ў сілу рознай зацікаўленасці ўзнікла неабходнасць уключыць у працэс спецслужбы іншых краін. У канчатковым выніку ў ім удзельнічалі спецорганы сямі дзяржаў”, — перадае БелТА.

У паведамленні адзначаецца, што з Польшчы ў Беларусь былі вывезены агенты, “якія выконвалі асабліва важныя заданні ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці нашай краіны”.

БелТА сцвярджае, што Анджэй Пачобут быў вызвалены з улікам асабістай просьбы да Лукашэнкі маці Пачобута і Анжалікі Борыс.

Пачобут на волі! КДБ Беларусі і Агенцтва разведкі Польшчы здзейснілі абмен затрыманымі па формуле 5 на 5

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.