На польска-беларускай мяжы затрымалі вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча — праваабаронцы

Галоўнае
Фото: Вясна

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што на мяжы Польшчы і Беларусі затрыманы вядомы фатограф Андрэй Лянкевіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падставай стала “экстрэмісцкая падпіска”, якую выявілі ў тэлефоне. Фатографа чакае суд па адміністрацыйнай справе.

Андрэй Лянкевіч — вядомы фатограф, на яго рахунку больш за 80 выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША. Яго фатаграфіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у многіх краінах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.