Пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ануляваны, як і ў многіх іншых палітвязняў, вызваленых і вывезеных з Беларусі ў апошні час. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах”, — пракаментаваў Бяляцкі.
Нагадаем, частка палітвязняў была вывезена з Беларусі без пашпартоў. Некаторым дакументы ўсё ж выдалі. Аднак нядаўна палітвязні пачалі заўважаць, што іх пашпарты былі ануляваныя.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
