На Гомельшчыне прадпрымальнік падманваў аграхімічнае прадпрыемства з дапамогай прыпісак у пуцявых лістах

Навіны
Скриншот видео t.me/pressmvd

Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Гомельскай вобласці сумесна з калегамі з Камітэта дзяржаўнага кантролю выкрылі схему махлярства.

52-гадовы прадпрымальнік працаваў з буйным прадпрыемствам аграхімічнай прамысловасці па дагаворы падраду і займаўся пагрузкай угнаенняў для сельскагаспадарчых арганізацый. Аднак замест фактычнага выканання работ ён уносіў у пуцявыя лісты заведама ілжывыя звесткі пра час пачатку і заканчэння пагрузкі, атрымліваючы аплату ў поўным аб’ёме.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа за махлярства, паведамляе прэс-служба МУС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.