МЗС РФ заклікае «ўнесці яснасць» у сітуацыю з захопам Мадуры

Навіны
Фото: facebook.com/kdmid/

МЗС РФ выпусціў другую заяву па Венесуэле «ў сувязі з далейшым развіццём сітуацыі». У першай заяве была выказана «глыбокая заклапочанасць».

На гэты раз у расійскім знешнепалітычным ведамстве «надзвычай узрушаныя» паведамленнямі пра тое, што «прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура з жонкай у ходзе сённяшніх агрэсіўных дзеянняў ЗША былі гвалтоўна вывезеныя з краіны».

«Заклікаем неадкладна ўнесці яснасць у гэту сітуацыю. Падобнага роду дзеянні, калі яны сапраўды мелі месца, уяўляюць сабой непрымальны замах на суверэнітэт незалежнай дзяржавы, павага да якога з’яўляецца ключавым прынцыпам міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, сёння ЗША правялі шырокамаштабную аперацыю супраць Венесуэлы і яе лідара, прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура разам з жонкай «быў захоплены і вывезены з краіны».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны