МУС у Віцебску будзе трэніравацца дзейнічаць у “асаблівых умовах”

МУС у пятніцу, 24 красавіка, правядзе ў Віцебску “комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах”.

У сувязі з гэтым 23 красавіка з 15 да 18 гадзін і 24 красавіка з 14 да 18 гадзін у абласным цэнтры будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па вул. Церашковай на ўчастку ад скрыжавання з вул. Соф’і Панковай да прасп. Фрунзэ. Магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.

Адзін з этапаў вучэння пройдзе на тэрыторыі гандлёвага цэнтра “Эвіком”, які з-за гэтага сёння працуе да 15 гадзін, а заўтра працаваць не будзе.

“Паблізу аб’екта могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца не варта”, – папярэдзілі ў МУС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.