МУС правядзе вучэнні з выбухамі і стральбой у Магілёве

Навіны
Фото: МВД

МУС сёння і заўтра правядзе ў Магілёве комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў да дзеянняў у асаблівых умовах.

“Адзін з этапаў вучэнняў адбудзецца на тэрыторыі Лядовага палаца спорту (вул. Гагарына,1). Паблізу аб’екта могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца не варта”, — папярэдзілі ў міністэрстве.

Для правядзення вучэнняў 26 і 27 мая з 10 да 16 гадзін будзе перакрыты рух транспарту на наступных участках у Магілёве:

  • па вуліцы Гагарына (ад праспекта Пушкінскага да бульвара Непакораных — у раёне заезду на паркоўку ГЦ “Е-Сіці”);
  • па вуліцы Дзям’яна Беднага (ад вуліцы Гагарына да вуліцы Севастопальскай);
  • па завулку Крайнім.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.