Холдынг МТЗ у 2025 годзе павялічыў продажы запасных частак на 10%. Агульны аб’ём продажаў у Беларусі склаў больш за 33 млн рублёў, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Усяго холдынг выпускае больш за 7 тыс. запчастак да трактароў “Беларус”.
“Найбольш запатрабаванымі камплектуючымі традыцыйна застаюцца шасцярні і валы каробкі перадач, дэталі пярэдняга вядучага і задняга мастоў”, — расказалі ў прэс-службе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
