МНС паведаміла пра падтапленні ў 16 раёнах Беларусі

Навіны
Фото: МЧС

Падтапленні зарэгістраваны ў 16 раёнах Беларусі. Пра гэта паведамляе МНС.

“У зону ўздзеяння трапілі 18 жылых дамоў, 8 падвалаў, 44 падвор’і і 11 гаспадарчых пабудоў. На дадзены момант у 2 абласцях у 3 раёнах застаюцца падтопленымі паводкавымі і талымі водамі 2 прыватныя падвор’і, 2 гаспадарчыя пабудовы і 1 участак аўтамабільнай дарогі”, — расказалі ў міністэрстве.

На большасці рэк пакуль захоўваецца ледастаў з палоннямі і разводдзямі. Назіраецца вада на лёдзе. Ледаход зафіксаваны на Прыпяці (участак Чарнічы – Мазыр) і Бярэзіне (каля Барысава).

У бліжэйшыя дні чакаецца далейшы рост узроўняў вады ў рэках. Рака Бобр каля вёскі Куты павінна выйсці на пойму.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.