Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі зняла абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Навіны
Фото: unsplash.com

Выканаўчы савет Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) зняў абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў усіх узроставых катэгорый. Яно ўступае ў сілу неадкладна.

Раней абмежаванні былі знятыя для расійскіх і беларускіх цяжкаатлетаў юнацкай і юніёрскай узроставых катэгорый.

«Гэта рашэнне прынята ўслед за нядаўнімі рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якія датычацца прынцыпаў нейтралітэту ў спорце і важнасці прадастаўлення спартсменам справядлівых магчымасцей выступаць на найвышэйшым міжнародным узроўні», — паведамляе прэс-служба IWF.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.