Мінздароўя збіраецца забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах

Навіны
Скриншот видеозаписи

У Беларусі плануецца забараніць аборты ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Як піша БелТА, такая норма ўключаная ў праект Кодэкса аб ахове здароўя. Хаджаеў абгрунтаваў прапанову тым, што выніковасць перадaбортнага кансультавання ў дзяржаўных установах аховы здароўя значна вышэйшая, чым у прыватных клініках.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці скараціць перыяд для перапынення цяжарнасці па жаданні жанчыны з 12 да 9 тыдняў, міністр адзначыў, што гэта складанае пытанне, якое патрабуе якаснай прапрацоўкі з боку медыцынскай супольнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны