Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз, захоўванне, транспартаванне і выкарыстанне трох расійскіх біялагічна актыўных дабавак. Адпаведную пастанову падпісаў намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі.
Гаворка ідзе пра БАДы «Вітамін D3 / Vitamin D3» (ТАА «Хімфармкантракт»), «Кальцый хелат» (ТАА «Фармінтэгро») і «Вітамін D3 2000 МЕ (холекальцыферол)» (АТ «РэалКапс»). Змест біялагічна актыўных рэчываў у гэтых прадуктах у 3,3 раза перавышае верхні дапушчальны ўзровень.
Мінздароўя папярэджвае, што лішак вітаміну D у арганізме значна больш небяспечны, чым яго дэфіцыт.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
