Мінздароўя чакае ўсплёску рэспіраторных захворванняў у бліжэйшы час. Пра гэта заявіла намесніца галоўнага ўрача па эпідэміялогіі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ала Дашкевіч.
“У цяперашні час сітуацыя па вострых рэспіраторных інфекцыях характэрная для дадзенага перыяду года. Але ў бліжэйшыя тыдні мы чакаем павелічэння колькасці захварэлых”, — сказала яна.
Паводле яе слоў, цяпер у краіне цыркулюе вірус грыпу H3N2, а таксама рэгіструюцца асобныя выпадкі грыпу В. Акрамя таго, ёсць негрыпозныя вірусы: парагрып, адэнавірусы і інш.
“Каранавірус. Мы можам казаць пра тое, што ён ужо перайшоў у разрад сезонных рэспіраторных інфекцый. Ён дакладна таксама цяпер сустракаецца сярод насельніцтва, але ў значна меншай ступені, чым гэта было ў папярэднія гады. Усё ж такі на сённяшні дзень мы гаворым пра павелічэнне колькасці захварэлых рэспіраторнымі негрыпознымі інфекцыямі і захварэлых на грып”, — дадала яна.
