Міністэрства спорту і турызму пастановай №43 ад 13 лістапада зацвердзіла парадак узгаднення каштарысаў федэрацый і клубаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 студзеня.
Нагадаем, раней указам былі ўведзены абмежаванні на памер дзяржаўнай падтрымкі федэрацый і клубаў.
У адпаведнасці з пастановай, каштарысы федэрацый будзе ўзгадняць міністэрства, каштарысы клубаў па гульнявых відах спорту — Мінгарвыканкам і аблвыканкамы, а каштарысы клубаў па негульнявых відах спорту — выканкамы і міністэрства.
У 2026 годзе каштарысы павінны быць накіраваныя для ўзгаднення да 1 сакавіка, а ў наступным іх неабходна накіроўваць да 10 красавіка.
Мінспорту, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам пры ўзгадненні каштарысаў вызначаюць максімальны памер падтрымкі, памер субсідыі з бюджэту для федэрацыі, спартыўнага клуба ў межах максімальна дапушчальных памераў падтрымкі, якія вызначаюцца на падставе раней выдадзенага ўказа.
Па выніках узгаднення каштарысы накіроўваюцца ў Міністэрства фінансаў, а таксама заснавальнікам клубаў і апякунскім саветам федэрацый.
Апякунскі (назіральны) савет федэрацыі, заснавальнік спартыўнага клуба на працягу 10 дзён з дня прадстаўлення адпаведнага каштарысу інфармуе аб выніках узгаднення каштарысу.