Мінск і Гавана абмеркавалі новыя механізмы ўзаемадзеяння ў гандлі і прамысловасці

Навіны
Виталий Борчук и Карлос Луис Хорхе Мендес. Фото: t.me/BelarusMFA

Пасол Беларусі ў Кубе Віталь Барчук сустрэўся з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Карласам Луісам Хорхе Мендэсам.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі дзейных пагадненняў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама магчымыя тэрміны правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць да пашырэння існых і распрацоўкі новых механізмаў узаемадзеяння, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.