Міністр культуры Беларусі выказаўся за дрэс-код у тэатрах

Культура
Руслан Чернецкий. Скриншот эфира ОНТ

Міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі выказаўся за ўвядзенне дрэс-кода ў тэатрах, аднак адзначыў, што прымусовыя меры ў гэтым пытанні недарэчныя. Гэта прагучала ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.

Паводле слоў міністра, паход у тэатр павінен успрымацца як свята, а знешні выгляд гледачоў — выяўляць павагу да працы артыстаў і ўсіх, хто стаіць за стварэннем спектакля.

«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр — падобны да свята. Вельмі шмат людзей працуе, каб стварыць гэта свята для гледача», — сказаў Чарнецкі.

«Канешне, прымусова ўводзіць дрэс-код – справа няўдзячная. Кожны глядач павінен разумець, куды ён прыходзіць – гэта цалкам дакладна», – дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.