Мінімум 6 расійскіх дронаў заляцелі ў Беларусь 13 мая

Армія
Изображение: t.me/eRadarrua

Падчас атакі Расіі на Украіну раніцай 13 мая мінімум шэсць беспілотнікаў былі зафіксаваныя ў паветранай прасторы Беларусі. Усе залёты адбыліся ў Гомельскай вобласці, калі дроны рухаліся ўздоўж украінска-беларускай мяжы, піша «Флагшток».

Паводле даных маніторынгавага канала «Рында мониторит», першы дрон заляцеў у Беларусь каля 8:40 праз Любеч у Чарнігаўскай вобласці і вылецеў у бок Брагіна.

У 9:23 быў зафіксаваны дрон, які ляцеў праз Брагін у бок Хойнікаў. Верагодна, гэта быў той самы дрон.

Каля 10:00 пяць беспілотнікаў былі заўважаныя ў раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Тры з іх затым паляцелі ў напрамку Брагіна, два — у бок Хойнікаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.