Мінскі гарадскі суд у парадку спецвытворчасці пачынае разглядаць справу ў дачыненні да чатырох чалавек.
Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, сёння завочна пачынаюць судзіць Андрэя Балмакова, Яўгенію Тачыцкую, Кацярыну Астрову, Антаніну Найдовіч.
Усім ім інкрымінавана ч. 2 арт. 361-4 (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), а Антаніне дадаткова – арт. 369 (“Абраза прадстаўніка ўлады”) Крымінальнага кодэкса.
Яўгенія Тачыцкая ўжо была завочна асуджана па справе пра падрыў самалёта ДРЛА А-50 на аэрадроме Мачулішчы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
