У Савецкім раёне Мінска за выкраданне двух шчанюкоў пароды чыхуахуа коштам 700 рублёў затрымана 51-гадовая жанчына.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, гаспадыня сабак прадавала гадаванцаў праз інтэрнэт-пляцоўку. На аб’яву адгукнулася жанчына, якая ў той жа дзень прыехала на сустрэчу. Выбраўшы шчанюкоў, яна паклала іх у пераноску, паабяцала прынесці грошы з аўтамабіля і, апынуўшыся на вуліцы, уцякла з сабакамі. Гаспадыня спрабавала дагнаць яе, але беспаспяхова.
Супрацоўнікі РУУС, якія прыбылі па выкліку, затрымалі падазраваную. Паводле яе слоў, яна хацела зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння. Раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася.
Узбуджана крымінальная справа за крадзеж.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!