Мінадукацыі зацвердзіла пералік мерапрыемстваў, за перамогу ў якіх школьнікі і студэнты атрымаюць заахвочванне са спецфондаў

Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай №59 ад 3 сакавіка зацвердзіла пералік мерапрыемстваў, пераможцы якіх маюць права на заахвочванні спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2026 годзе. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Усяго ў пералік уключаны 50 мерапрыемстваў. Акрамя рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па розных прадметах, а таксама турніраў юных матэматыкаў, фізікаў, вучоных, у яго ўвайшлі наступныя мерапрыемствы:

  • Рэспубліканскі конкурс «Студэнт года».
  • Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі».
  • Рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «Інжынеры будучыні».
  • Міжнародны конкурс навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў «I-FEST2 2026» (Туніс).
  • Сусветны конкурс (выстава) вынаходніцтваў «World Invention Competition And Exhibition (WICE)» (Малайзія).
  • Міжнародны конкурс экалагічных праектаў навучэнцаў (кірмаш) «International Science and Invention Fair (ISIF) 2026» (Інданезія).
  • Міжнародны конкурс (чэмпіянат) па робататэхніцы «RobotChallenge World Championship 2026» (Кітайская Народная Рэспубліка).
  • Фестываль беспілотных лятальных апаратаў (Расійская Федэрацыя).
  • Міжнародная алімпіяда па штучным інтэлекце «International Olympiad in Artificial Intelligence» (IOAI) (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
  • Міжнародны тэхналагічны конкурс «The Artificial Intelligence in Aviation Competition» (Турцыя).
  • Расійскі адкрыты маладзёжны водны конкурс – 2026 (Расійская Федэрацыя).
  • Злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі «Экалогія без межаў».
  • Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект».
  • Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства.
  • Камандны чэмпіянат па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  • 50-я фінальныя спаборніцтвы студэнцкага каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні.
  • Міжнародны навуковы форум-конкурс студэнтаў і маладых вучоных «Актуальныя праблемы недракарыстання».
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.