Забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў захаваецца ў беларускіх школах. Яе не збіраюцца карэктаваць у сувязі з пачаткам укаранення сістэмы “Электронная школа”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
“Навучэнцы, як і раней, увайшоўшы ва ўстановы адукацыі, павінны будуць размясціць свае тэлефоны ў спецыяльна адведзеных ячэйках. Прадугледжаны парадак выкарыстання мабільнага тэлефона на навучальным занятку, калі гэта неабходна настаўніку. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу сістэма адпрацаваная. З боку бацькоў мы атрымліваем станоўчыя водгукі. Дзеці ўжо да гэтага прызвычаіліся. Паўтаруся, ніякіх змен з 1 верасня ў сувязі з увядзеннем “Электроннай школы” ў парадак выкарыстання мабільных тэлефонаў не прадугледжана”, — сказала яна.
З 1 верасня да “Электроннай школы” падключацца 300 навучальных устаноў, а цалкам укараніць яе збіраюцца ў 2027 годзе.
У рамках “Электроннай школы” будуць укаранёныя электронны журнал і дзённік, з’явіцца магчымасць ствараць чаты і г.д.
